
Гэтым разам прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці, дыяспары, а таксама эксперты, журналісты і актывісты з усяго свету сустракаюцца ў Варшаве. Цягам уік-энда яны будуць падсумоўваць вынікі пяці гадоў барацьбы з рэжымам Лукашэнкі, шукаць практычныя вырашэнні праблемаў і адказваць на самыя вострыя пытанні, што накапіліся за гэты час.
У праграме першага дня: панэльныя абмеркаванні, дэбаты, прэзентацыя навуковых даследаванняў. Падрабязней з дэталямі і таймінгам праграмы можна азнаёміцца па спасылцы: