Зварот Святланы Ціханоўскай да 80-ай гадавіны Дня Перамогі

Просмотров: 6, 785   |   Загружено: 2 мес.
icon
Святлана Ціханоўская
icon
314
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
9 траўня 2025 года — 80 гадоў з дня Перамогі над нацызмам у Другой Сусветнай вайне. Святлана Ціханоўская звяртаецца да беларусаў і беларусак з важнымі словамі пра вайну, мір і адказнасць перад гісторыяй:

«Другая сусветная вайна — гэта рана, якая не зарастае. Гэта боль, які мусіць нагадваць нам: вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблемаў. Нашыя бабулі і дзядулі ішлі на фронт не дзеля медалёў, а дзеля таго, каб мы з вамі жылі без страху. Каб не было больш бамбёжак, голаду, стратаў.

Я бачу, як сёння ў Беларусі спрабуюць ператварыць гэтую дату ў яшчэ адно шоу — гучныя лозунгі, ваенная тэхніка. Але мір не нараджаецца ў маршах. Мір — у нашай памяці, у спачуванні, у клопаце пра блізкіх і адно аднаго.

Асабліва балюча глядзець, як гэты дзень цяпер выкарыстоўваюць для апраўдання новай вайны. Для маніпуляцыяў і рэпрэсіяў. І ўлада карае людзей, якія маюць смеласць сказаць «Не вайне». Але менавіта так — словамі «Не вайне!» — намагаемся пазбегнуць памылак мінулага».



#9мая #ДеньПобеды #ДзеньПерамогі #НеВайне #Беларусь #Украина #Belarus #VictoryDay #Тихановская

Похожие видео

Добавлено: 56 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  Зварот Святланы Ціханоўскай да 80-ай гадавіны Дня Перамогі - RusLar.Me