
29 траўня 2020 года — дзень, калі рэжым затрымаў Сяргея Ціханоўскага падчас мірнага пікета ў Гродне. Яго абвінавацілі па надуманых артыкулах, у тым ліку ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» і «распальванні варожасці». Прысуд — 19 з паловай гадоў зняволення. І ўжо 812 дзён Сяргей у рэжыме «інкамунікада» — без лістоў нават ад родных і сувязі са знешнім светам.
Сёння, у пятую гадавіну затрымання, Святлана Ціханоўская дзеліцца асабістымі пачуццямі, думкамі пра мужа, іх шлях — і заклікае не забываць тых, хто знаходзіцца за кратамі за праўду.
#belarus #standwithbelarus #тихановская #беларусь #свободуполитзаключенным #странадляжизни