
Фільм з цыкла “Замкі Беларусі”. Замак, які ў Гродна называюць “Старым” – найстаражытнейшы помнік беларускага дойлідства. Ён з’яўляецца адзіным захаваным каралеўскім замкам на землях Беларусі, доўгі час быў рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх. Сярод ейрапейскага рыцарства Стары замак атрымаў славу непрыступнай цвярдыні, бо вытрымаў каля дваццаці нападаў крыжакоў. Да нашых дзён захаваліся палац, фрагменты абарончых сцен, руіны Ніжняй і Верхняй цэркваў, княжацкіх пакояў, мост і замчышча. Пасля рэстаўрацыі замак набудзе новае жыццё.
Режиссер, сценарий: Михаил Ждановский
Все права принадлежат Национальной киностудии "Беларусьфильм" © 2015