
На гэты раз наш веласіпедны маршрут ляжаў у Ракаў і яго наваколлі, але не толькі па пыльных цесным вулачках, але і па самых аддаленых і маляўнічым кутках тых месцаў праклалі мы свой шлях.Стартавалі мы ад капліцы - крыніцы з гаючай вадой, запасы якой мы прадбачліва ўзялі з сабой. Паводле падання крыніца ўтварылася на месцы прасвятленні людзей, і жадаючыя маглі палепшыць зрок, багата мыючыся гаючай вільгаццю.
Далей невялікі пераезд на роварах прывёў нас на старажытныя могілкі, дзе нас чакала высакародная місія не даць адысці ў нябыт пахаванням нашых продкаў. Мы старанна акультурвалі зарослыя мохам надмагіллi, вырывалі ўпартыя пустазеллі… Ды з пачуццём выкананага доўгу рушылі далей - наперад да нязведанага. Маршрут выпаў нам ня з лёгкіх: лясныя звілістыя сцяжынкі віхлялi то ўверх, то ўніз, перамяжоўваючыся валунамі і купінамі, а часам і досыць глыбокім пяском, што надавала драйву і дазваляла адцягнуцца ад шэрых будняў у каменных джунглях.
Першай нашай мэтай быў дом-музей Янушкевічаў. І гэта нават не дом, а цэлы арт-аб'ект. Хоць сям'я Янушкевічаў дагэтуль там пражывае, творыць, збірае экспанаты для музея, а таксама даволі ахвотна праводзіць вельмі пазнавальныя экскурсіі ўсім жадаючым. Але нас зноў паклікала дарога, і, на гэты раз мы адправіліся ў сядзібу-пчальнік «Свет пчол». Гасцінныя гаспадары падрыхтавалі пачастунак - калдуны ў збанках, духмяныя бліны з мёдам і гарбату на травах.
І тут немагчыма было адарваць сваiх вачэй ад буянства прыроды, вясёлага гудзення пчолак і ветлiвага маханне хвастом прадстаўнікоў мясцовай фауны. Але прыходзіць час растання, і мы, не да канца спазнаўшыя усіх таямніцаў жыцця пчол, але з выразнымі пачатковымі навыкамі пчаляра-аматара пакінулі і гэты выдатны куток. Яшчэ трохі тропак ляснога ландшафту, якiя адвадзiлi нас яшчэ далей ад паўсядзённай мітусні… I мы апынулiся на «Хутары Дудара».Аграэкасядзіба размешчана на беразе ракі Яршоука, у асяроддзі старога сасновага бору. Гаспадары сустрэлі нас музыкай ды песнямі, прышлося танчыць пад дуду, но толькi апасля чаявання з блінамі і варэннем.
Але вясёлы карагод перапыніў невялікі дожджык, і ўжо ў хаце нас чакала разнастайнасць народнага фальклору, выкананага на старадаўніх музычных інструментах, якое суправаджалася гістарычнымі фактамі і старажытнымі легендамі, што канчаткова прыводзіла ўсіх у захапленне.
Шчыра дзякуем прафкам за арганізацыю такой насычанай і пазнавальнай экскурсіі.
Да новых сустрэч!