Трыбунал для Лукашэнкі, візы для беларусаў, офіс у Кіеве. Кавалеўскі – са справаздачай з Вашынгтону

Просмотров: 6, 961   |   Загружено: 3 год.
icon
Святлана Ціханоўская
icon
754
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
У канцы красавіка Святлана Ціханоўская прыляцела ў Вашынгтон, дзе сустрэлася з дзяржсакратаром, спікеркай і іншымі палітыкамі, каб узняць пытанні адказнасці рэжыма за ўцягванне Беларусі ў вайну, блакаванне яго актываў і дапамогі грамадзянскай супольнасці.

Валер Кавалеўскі разам са стваральнікам канала «Беларускі Гаюн» Антонам Матолькай і супрацоўнікамі аналітычнага цэнтру iSANS Уладам Кобецам, Сержам Харытонавым адправіліся ў Вашынгтон, каб перавесці гэтыя сустрэчы на працоўны ўзровень. У гэтым візіце больш часу на дэталёвую распрацоўку самых прынцыпіяльных пытанняў для беларусаў:

– як прыцягнуць Лукашэнку да трыбуналу за яго злачынствы супраць беларусаў і за тое, што ён уцягнуў Беларусь у вайну супраць Украіны;

– як дамагчыся, каб санкцыі не шкодзілі сумленным беларусам і бізнесам, але зачынялі шчыліны, праз якія іх абыходзіць рэжым;

– як наладзіць выдачу візаў для беларусаў;

У ЗША падтрымліваюць адкрыццё прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве. У хуткім часе Кавалеўскі зноў паедзе ва Украіну для працы над ім.

Похожие видео

Добавлено: 55 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  Трыбунал для Лукашэнкі, візы для беларусаў, офіс у Кіеве. Кавалеўскі – са справаздачай з Вашынгтону - RusLar.Me