«Мы пачынаем наш шлях да ўступу Беларусі ў Раду Еўропы» – Ціханоўская з саміту ПАРЕ

Просмотров: 37, 333   |   Загружено: 2 год.
icon
Святлана Ціханоўская
icon
1, 205
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
«Упершыню Беларусь мае свой голас у Радзе Еўропы. Тут і цяпер мы пачынаем наш шлях да ўступу Беларусі ў Раду Еўропы. Гэта зойме шмат часу. Каб атрымаць паўнавартаснае сяброўства, нам трэба вярнуць у Беларусь дэмакратыю, адмяніць смяротнае пакаранне, правесці рэформу заканадаўства.

Сяброўства ў Радзе Еўропы дасць беларусам доступ да міжнародных прававых механізмаў. Беларусы змогуць абараніць свае правы ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека, карыстацца ведамі еўрапейскіх экспертаў і досведам Венецыянскай Камісіі.

У выніку гэтага саміту быў прыняты дакумент, які вызначыць стратэгію Рады Еўропы на наступныя гады. Там згаданая Беларусь і нашая супраца ў межах Кантактнай групы».

Похожие видео

Добавлено: 56 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  «Мы пачынаем наш шлях да ўступу Беларусі ў Раду Еўропы» – Ціханоўская з саміту ПАРЕ - RusLar.Me