
Менавіта праз удзел Лукашэнкі распачалася гэтая агрэсія. Без доступу да Кіева з тэрыторыі Беларусі гэтая вайна не пачалася б увогуле, ці выглядала б зусім па-іншаму. А значыць вывад з Беларусі з вайны стане тым фактарам, які зробіць немагчымым яе працяг для Расіі. Таму нам так крытычна важна дзейнічаць супраць дыктатараў-агрэсараў разам. Мы ўжо зараз шмат узаемадзейнічаем з украінскімі ўладамі па вырашэнні практычных пытанняў: інфармацыйны абмен, каардынацыя дзеянняў па барацьбе з прапагандай, вырашэнне праблем, з якімі сутыкнуліся беларусы, якія засталіся ва Украіне пасля пачатку вайны.
Я перакананая, што разам урад Украіны і дэмакратычная Беларусь змогуць дамагчыся большага праз каардынацыю, ўзгадненне, спалучэнне нашых рэсурсаў. Мы стварылі Аб'яднаны Пераходны Кабінет () Беларусі – галоўны выканаўчы орган, чыёй галоўнай задачай сёння з'яўляецца абарона незалежнасці нашай краіны і аднаўленне суверэнітэту.
Болей за тое, нашае супрацоўніцтва над сённяшняй павесткай павінна развіцца ў паўнафарматнае партнёрства пасля перамогі над двума дыктатарскімі рэжымамі. Калі адносіны Беларусі і Украіны не будуць замыкацца толькі на гандлі і інвестыцыях, але будуць заходзіць і ў сферу рэгіянальнай бяспекі, міжнароднай палітыкі і абароны.
Імперыя павінна быць разбураная. Мы павінны разбурыць гэтую турму – разам».