Цэнтрвыбаркам прыдумаў, як прагаласаваць беларусам, што жывуць за мяжой

Просмотров: 13   |   Загружено: 2 год.
icon
Нашы Шортсы
icon
2
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
Беларусы, якія пражываюць за мяжой, змогуць узяць удзел у галасаванні на вылучаным для іх участку ў Мінску. Пра гэта журналістам заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка напярэдадні пасяджэння ЦВК, піша БелТА.

«Мы вызначымся сёння, як будуць галасаваць некаторыя катэгорыі грамадзян. У першую чаргу грамадзяне, якія пражываюць за мяжой, выязджаюць за мяжу на пастаяннае месца жыхарства, атрымалі адпаведныя пашпарты, але пры гэтым пакуль з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі і стаяць на консульскім уліку ў нашых дыпламатычных прадстаўніцтвах», — сказаў Ігар Карпенка.

Паводле слоў старшыні ЦВК, для іх будзе выдзелены ўчастак у Мінску, дзе яны змогуць прагаласаваць, прыехаўшы ў Беларусь.

«У адпаведнасці са зменамі Выбарчага кодэкса Беларусі ўчасткі за мяжой у гэтую выбарчую кампанію адкрывацца не будуць», — падкрэсліў ён.

Похожие видео

Добавлено: 56 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  Цэнтрвыбаркам прыдумаў, як прагаласаваць беларусам, што жывуць за мяжой - RusLar.Me