
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаванняў. Нацыянальная лідарка праз гісторыю мужа распавяла пра жудасныя ўмовы, у якіх утрымліваюцца палітвязні ў нашай краіне, і агучыла практычныя спосабы падтрымкі людзей. Таксама яна нагадала пра важнасць салідарнасці і неабыякавасці ў стаўленні адно да аднаго.
#беларусь #тихановская #солидарность #политзаключенные #тихановский