Святлана Ціханоўская: «Тыранія пагрукоча і ў вашыя дзверы. І што тады вы будзеце рабіць?»

Просмотров: 4, 599   |   Загружено: 12 мес.
icon
Святлана Ціханоўская
icon
285
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у дыскусіі на тэму бяспекі ў рэгіёне, якая прайшла ў межах асноўнай праграмы Сусветнага эканамічнага форума ў Давосе. Разам з ёй спікерамі былі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнтка Венгрыі Каталін Новак, прэм’ер-міністр Харватыі Андрэй Пленкавіч і міністр замежных справаў Украіны Дзмітрый Кулеба.

Святлана Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на тым, як прапагандысцкія наратывы Расіі паступова пранікаюць у дэмакратычны свет.

«Калі я чую меркаванні: «Мы не павінныя ўлазіць у гэтую вайну, трэба захаваць нашу краіну ў бяспецы», я бачу, што расійскі прапагандысцкі наратыў перамагае. Расія робіць усё, каб свет лічыў: «Гэта не нашая, а ўкраінская вайна. Хай самі разбіраюцца». Але калі мы пакінем усе так, як ёсць, у хуткім часе тыранія пагрукоча і ў вашыя дзверы. І што тады вы будзеце рабіць?

Паўмеры толькі паглыбляюць крызіс, бо адной рукой вы падтрымліваеце тых, хто змагаецца супраць тыраніі, а другой ведзяце з дыктатарамі гандаль. І гэта дазваляе тыраніі падсілкоўвацца ды жыць. Гэта трэба спыніць», – адзначыла Ціханоўская.

Акрамя таго, лідарка закранула тэму выгарання: «Скажыце пра тое, што вы стаміліся, напрыклад, украінскаму ваяру ў траншэі, альбо палітзняволенаму з Беларусі, якога гвалтуюць у турме. Яны працягваюць супраціў, а значыць і мы павінны змагацца разам з імі».

Похожие видео

Добавлено: 55 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  Святлана Ціханоўская: «Тыранія пагрукоча і ў вашыя дзверы. І што тады вы будзеце рабіць?» - RusLar.Me