
Гэты беларус заслужана выглядае як бос гэтай качалкі. Бо ён нядаўна выйграў 7 мільёнаў долараў у покер. Вось мне б так жыць! Спадар удала заляцеў на Ворлд Покер Тур у Лас-Вегасе, скарочана FPT. Калі што, то гэта гульнявы брэнд, які транслюецца па міжнародным тэлебачанні, а пераможцы тура, акрамя грошаў, атрымоўваюць кубак чэмпіёнаў FPT, на якім выгрывірана імя пераможцы. Падабайка за персаналізацыю і кастам. І пэўна такую ж атрымаў беларус, яго імя Мікіта Бадзякоўскі і ён родам з Мазыра. З 16 гадоў ён займаецца картачнымі гульнямі і цяперака знаходзіцца ў топ-10 лепшых гульцоў з агульнай сумай выйгрышаў амаль 43 мліьёнаў долараў. Калі вы не Мікіта, і не прафісійны гулец у покер, то лепш не паўтарайце гэты подзьвіг.