Таццяна Шчытцова аб Дні ведаў: «Ад педагогаў і бацькоў залежыць, ці будзе ў нашых дзяцей будучыня»

Просмотров: 85, 156   |   Загружено: 2 год.
icon
Святлана Ціханоўская
icon
474
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
У гэтым відэа прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі Таццяна Шчытцова віншуе беларусаў і беларусак з Днём ведаў. Гэты дзень тычыцца ўсіх у нашым грамадстве, бо веды звязваюць розныя пакаленні, прыватныя і дзяржаўныя інтарэсы, бізнэс і грамадзянскую супольнасць.

Усе бацькі хочуць, каб іх дзеці атрымалі добрую адукацыю і сталі кваліфікаванымі спецыялістамі. Дзяржава асуджана на дэградацыю, калі яна не забяспечвае якасную адукацыю на ўсіх узроўнях і не фінансуе фундаментальныя навуковыя даследаванні.

Развіццё краіны і крэатыўны патэнцыял грамадзянскай супольнасці максімальна раскрываецца менавіта ва ўмовах «грамадства ведаў». Мы добра ведаем, што ўсе гэтыя дабрадзейнасці несумяшчальныя з ідэалагічным ціскам і прапагандай. Яны могуць паўнавартасна здзяйсняцца толькі ва ўмовах свабоднага грамадства. Сёння ў Беларусі няма такіх умоваў.

Таму сёння менавіта ад педагогаў і бацькоў залежыць, ці будзе ў нашых дзяцей будучыня.

Похожие видео

Добавлено: 55 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  Таццяна Шчытцова аб Дні ведаў: «Ад педагогаў і бацькоў залежыць, ці будзе ў нашых дзяцей будучыня» - RusLar.Me