Купалавец ЕСЯНЕВІЧ – як уцёк ад лукашыстаў, Шчучыншчына, Ахлабысцін на стакане, Беларусь-2024

Просмотров: 66, 404   |   Загружено: 5 мес.
icon
жизнь-малина
icon
1, 314
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новая @malina_by. У госцікі да нас завітаў купалавец Дзмітрый ЕСЯНЕВІЧ, якому цудам атрымалася вырвацца з лап лукашыстаў. Мы пагаварылі пра тое, чаму не з'язджаў раней, пра што пытаюцца КДБшнікі на мяжы, як запісваюцца пакаянныя відэа, чаму ў судзе да гэтай пары кавід і што такое Беларусь у 2024 годзе (спойлер: трэба рабіць выгляд, што усё добра).

Таксама вельмі шмат смешных гісторый пра беларускую вёску, чаму Есяневіча называлі Балу, пра АМАПаўца, які еў шкло, і чаму нават вёска актыўна русіфікуецца.

Асобна пра «Шчучыншчыну» і «Радзіва Прудок», Івана Ахлабысціна і стакан, Купалаўскі тэатр і Крысціну Дробыш.

Калі ў вас дрэнны настрой, то падыміце яго сабе. З вас падпіска, падабайка і камент, калі гэта бяспечна. Пагналі!

Падтрымаць сям'ю Есяневіча:
Пачаставаць кавай Мелказёрава і Івуліна:

🍎 Самы сок:
00:00 – лепшыя моманты
00:23 – пра што КДБшнікі пытаюцца на мяжы
06:13 – арышт: як гэта адбылося
10:18 – як запісваюцца пакаянныя відэа (асцярожна, гэта вельмі смешна)
13:00 – суд у Беларусі: працягваецца кавід, балаклавы ў сведкаў і страх
17:53 – «Песняры», Каліноўскі і буквар: бліц
20:26 – вёска Чарнаградзь, АМАПавец, які еў шкло, і дзіўная сям’я з 14 дзецьмі
29:10 – як Есяневіч амаль не згарэў
33:00 – русіфікацыя беларускай вёскі: чаму так адбываецца?
34:53 – «Шчучыншчына»: як прыдумаць хіт?
38:02 – што адбываецца ў Беларусі ў 2024 годзе: старонка перагорнута?
44:16 – чаму Есяневіч так доўга не з’язджаў
52:48 – тэатральныя байкі і як выносіў Крысціну Дробыш у крыві
59:58 – Ахлабысцін на стакане, «Радзіва Прудок» і тросць Радзівілаў
1:03:56 – Купалаўскі тэатр, што не так з Рускім драматычным тэатрам і Лукашэнка
1:11:52 – трасянка і чыноўнік, які чакае перамен
1:15:34 – творчы запал vs п'яны ўгар, служба ў тэатры і лянота
1:17:15 – жыццё – маліна?


Сацсеткі. Трэба падпісацца!
💎 Instagram Мелказёрава:
💎 Маліна Shorts:

🌵 Галоўныя цытаты з інтэрв'ю Янкі:

Мінулыя выпускі:
🔥
🔥
🔥
🔥
🔥

#Беларусь #лукашэнка #Есяневіч

Похожие видео

  © 2019-2021
  Купалавец ЕСЯНЕВІЧ – як уцёк ад лукашыстаў, Шчучыншчына, Ахлабысцін на стакане, Беларусь-2024 - RusLar.Me