Як адпачывае Лукашэнка і яго малодшы сын

Просмотров: 1, 948   |   Загружено: 5 мес.
icon
Нашы Шортсы
icon
17
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
Як адпачывае Лукашэнка і яго малодшы сын

Павел Латушка расказаў парталу Зеркала пра патрабаванні Лукашэнкі да замежных паездак. Латушка, як былы дыпламат, прымаў удзел у падрыхтоўцы некаторых такіх візітаў. І цяпер згадвае, што Лукашэнка заўсёды патрабуе вялікі ложак, памеру біг-сайз, абавязкова з жорсткім матрацам. Таксама пажадана, каб пітная вада была няпростая, а прэміяльнай французскай маркі Vittel. У Беларусі такая вада каштуе восем рублёў за паўлітра. А некаторыя з прадуктаў харчавання Лукашэнка ўвогуле возіць з сабой: напрыклад, беларускія сала і хлеб. Таксама ў часы Латушкі, у замежных паездках Лукашэнкі патрабаваўся сэрвіс, які было складана знайсці нават у пяцізоркавых гатэлях. Напрыклад, яму было важна глядзець свежыя выпускі навін дзяржаўнага беларускага тэлебачання. Таму раней Лукашэнку нават запісвалі на відэакасету галоўны выпуск "Панарамы" ад БТ. Цяпер жа падчас візітаў, Лукашэнка, калі верыць чуткам, глядзіць навіны АНТ, хутчэй за ўсё — праз інтэрнэт.
Часам Лукашэнка выстаўляе і іншыя патрабаванні — напрыклад, у паездках ён хоча займацца спортам. Калі верыць Латушку, то падчас аднаго з візітаў у Эміраты ўмовай была неабходнасць прадставіць Лукашэнку трасу для катання на лыжаролерах. Праўда, у гэтую краіну Лукашэнка прыязджае, як правіла, не па справах, а для адпачынку і вырашэння сваіх асабістых пытанняў.
А ў 2018 годзе, калі Лукашэнка збіраўся ехаць у Парыж, то для яго шукалі нумар з відам на Эйфелеву вежу. Латушка згадвае, што такі каштаваў каля 15 тысяч еўра за ноч. Але ў той раз Лукашэнка нікуды не паехаў і замест сябе прыслаў Мясніковіча, якому такую раскошу ўжо не прадстаўлялі. Таму ў той раз атрымалася сэканоміць.
Што тычыцца Колі Лукашэнкі, які нярэдка суправаджае бацьку ў паездках, то для яго рыхтуюць асобную праграму. Павел Латушка запэўнівае, што былі выпадкі, калі Колю на асобныя экскурсіі вазілі нават верталётамі. Такое здаралася пры візіце ў Пакістан і не толькі. У Катары для Мікалая таксама рабілі асобную праграму з верталётамі.

Похожие видео

Добавлено: 56 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  Як адпачывае Лукашэнка і яго малодшы сын - RusLar.Me