
Як паведамілі праваабаронцы Вясны, 25 сакавіка прайшлі затрыманні па справе Беларускага Гаюна. Нагадаем, што Гаюн быў запушчаны блогерам Антонам Матолькам неўзабаве пасля пачатку вайны. Гэта быў праект, які маніторыў вайсковую актыўнасць на тэрыторыі Беларусі: там пісалі пра перамяшчэнне расійскіх войскаў, сачылі за залётамі дронаў і гэтак далей. Але гэтай зімою здарылася бяда: уцечка з данымі некаторых карыстальнікаў, якія пісалі ў бот. Пасля гэтага праект спыніў працу, а радасныя лукашэнкаўцы паабяцалі жорсткія рэпрэсіі ўсім беларусам, якія дасылалі інфармацыю ў Гаюн. Першыя затрыманні прайшлі яшчэ на пачатку лютага, а цяпер вось страшны працяг.