
Падчас візіту ў Мюнхен лідарка ўзніме крытычна важныя пытанні, што датычацца бягучай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў нашай краіне. Яна распавядзе пра рэпрэсіі супраць беларускага народа, праблемы ціску з боку Расіі і пагрозы, што ідуць ад размяшчэння атамнай зброі на тэрыторыі Беларусі.
Удзел дэмакратычных сілаў у Канферэнцыі – гэта магчымасць звярнуцца да міжнароднай супольнасці з заклікам да падтрымкі Беларусі і ўзмацнення міжнароднага ціску на рэжым.
#беларусь #ціханоўская #германия