
Фільм з цыкла “Замкі Беларусі”. Лідскі замак вяртае ў часы даўнейшыя, калі даводзілася бараніцца ад крыжакоў. Ён цяпер у самым цэнтры горада. Замак просты па пабудове – няправільны простакутнік, дзве кутнія вежы, якія не выступаюць за сцены. Замак неаднойчы вытрымліваў асады крыжакоў, трываў разбурэнні. Найбольш моцна пашкоджаны ў час Паўночнай вайны Расіі са Швецыяй, шведскія войскі ўзарвалі яго вежы. На сёння замак поўнасцю адрэстаўраваны і з’яўляецца месцам высокай цікаўнасці для сваіх і замежных турыстаў.
Сыценарий: Владимир Мороз
Режиссер: Ирина Волох
Все права принадлежат Национальной киностудии "Беларусьфильм" © 2015