
Музыка: Анна Благова
Слова: Анна Селук
1.
Колькi розных ёсць шляхоў,
Колькi розных лёсаў…
А сапраўднае жыццё
Ў рэчах самых простых:
У бярозцы за вакном,
У вачах дзіцяцi,
У сям’i, што за сталом,
Ды ў далонях мацi.
Прыпеў:
Заўсёды хай будзе
Шмат шчасця ўсім людзям,
Шмат жыта ў полi,
Ды роўная доля.
Хай гэтак:
Шмат хлеба, шмат дзетак
I шчасце бясконца,
А ў небе - сонца.
2.
Хай вяртаюцца буслы,
I вясной ураннi
I стары, i малады
Кажа пра каханне.
Сцежка хай вядзе дамоў
Да мастка ля рэчкi,
А ў суседзяў ды братоў
Не вядуцца спрэчкi.
Прыпеў:
Заўсёды хай будзе
Шмат шчасця ўсім людзям,
Шмат жыта ў полi,
Ды роўная доля.
Хай гэтак:
Шмат хлеба, шмат дзетак
I шчасце бясконца,
А ў небе - сонца.
А ў небе - сонца!
Хай будзе
Шмат шчасця ўсім людзям…
Хай гэтак:
Шмат хлеба, шмат дзетак
I шчасце бясконца,
А ў небе - сонца.
А ў небе - сонца.
А ў небе - сонца.