
Фільм з цыкла “Замкі Беларусі”. Быхаўскі замак – абарончае і прадстаўнічае збудаваньне ў Быхаве, узьведзенае ў пачатку XVII стагоддзя. Гэта цудоўны помнік архітэктуры барока з асобнымі элемэнтамі рэнесансу і абарончага дойлідства. Будаваць яго пачаў Ян Караль Хадкевіч, а скончыў ужо новы ўладальнік места Леў Сапега. Горад атрымаў магутную бастыённую фартыфікацыю, якая неаднойчы выдатна трамала аблогу заваёўнікаў. Але праз стагоддзі і збройныя забурэнні замак прыйшоў у заняпад. Сёння вядзецца яго частковая рэканструкцыя і кансервацыя.
Все права принадлежат Национальной киностудии "Беларусьфильм" © 2015