Наезд на беларусаў, з якім вы не пагодзіцеся: ці варта ваяваць ва Украіне і што не так з 2020-м

Просмотров: 35, 021   |   Загружено: 5 мес.
icon
жизнь-малина
icon
911
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новая @malina_by. Мы завіталі ў госцікі да беларуса Арцёма «Грота» КУЗЬМІЧА, які страціў нагу ва Украіне, пахаваў некалькі самых блізкіх сяброў, але не здаецца. Менавіта ён дапамагаў разбіраць завалы дзіцячай бальніцы «Охматдит».

Гэта вельмі складаная размова пра волю беларусаў да перамен, чаму не атрымалася рэвалюцыя ў 2020 годзе, дзе сувязь паміж жаданнем ваяваць ва Украіне і свабодай, смерці блізкіх сяброў Ліцвіна і Тура, а таксама прагнозам, калі ў Беларусі нешта зменіцца (асцярожна, тут мала аптымізму).

Асобна паразмаўлялі пра жыццё без нагі, службу ў Сілах спецыяльных аперацый, джыў-джытсу, стаўленне да смерці, фанатскае мінулае і як тэракт у мінскім метро перавярнуў жыццё.

Гэта складаная размова. У вас можа быць іншае меркаванне, але, калі ласка, давайце без абраз. Пачынаем.

💣 Самы сок:
00:00 – лепшыя моманты
00:24 – ПТСР: ці можна ад гэтага пазбавіцца?
02:21 – Ліцвін і Тур: як Кузьміч паклікаў іх на вайну, а яны загінулі
04:24 – «Тэракт у мінскім метро зрабіла ўлада». Як пачаўся шлях Кузьміча
08:31 – эпічная фанатская бойка, Майдан, ЧС-2014 у Мінску і 15 содняў
14:34 – Лукашэнка і ў чым памылка пратэсту 2020 года
18:40 – Кузьміч жорстка атакуе: чаму мала беларусаў ваюе ва Украіне?
25:25 – колькі сяброў пахаваў Кузьміч і ці паміраюць героі
30:33 – «Беларусь амаль мёртвая нацыя». Кузьміч тлумачыць
32:45 – кіношная сустрэча з Някляевым у 2010 годзе: чаму ў Беларусі няма рэвалюцыі
36:16 – БЧБ, Ціханоўская і калі нешта зменіцца ў Беларусі (асцярожна, тут няма аптымізму)
40:52 – Украіна дапаможа Беларусі?
41:28 – пахаваў лепшага сября: як жыць далей?
46:33 – Тура крэміравалі з трафейнай зброяй у руках, Вальхала і смерць у баю
53:19 – як Кузьміч страціў нагу і чаму не распавядае пра гэта шмат
58:31 – Сілы спецыяльных аперацый, амерыканская падрыхтоўка і «ехаць на яйцах»
1:05:32 – войска Украіны vs войска Расіі: хто лепш? А беларуская армія?
1:09:20 – полк Каліноўскага і ці з’яўляецца ён пагрозай для Лукашэнкі
1:12:02 – джыў-джытсу, чэмпіён свету і пратэз за 5 тысяч
1:23:19 – «Да смерці стаўлюся з павагай»: як параненне забрала любімую працу
1:27:22 – жыццё – маліна?


Сацсеткі. Трэба падпісацца!
💎 Instagram Мелказёрава:
💎 Маліна Shorts:
💎 Instagram Кузьміча:

🌵 Галоўныя цытаты з інтэрв'ю Есяневіча:

Мінулыя выпускі:
🔥
🔥
🔥
🔥
🔥

#Беларусь #лукашэнка #вайна

Похожие видео

Добавлено: 55 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  Наезд на беларусаў, з якім вы не пагодзіцеся: ці варта ваяваць ва Украіне і што не так з 2020-м - RusLar.Me