Святлана Ціханоўская: «Толькі дэмакратычная Беларусь забяспечыць мір у рэгіёне»

Просмотров: 87, 433   |   Загружено: 4 мес.
icon
Святлана Ціханоўская
icon
216
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
23 верасня ў Нью-Ёрку распачалася Генасамблея ААН. Удзел у мерапрыемстве ўзяла беларуская лідарка, якая знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША. Шмат увагі падчас пасяджэнняў надавалася вайне ва Украіне, мірным перамовам і бяспецы ў рэгіёне. Святлана Ціханоўская распавяла пра пазіцыю, якую даводзіла на Генасамблеі:
«Мы падтрымліваем Украінскую формулу міру. Вайна павінна быць скончаная. Украіна павінна вярнуць свае тэрыторыі, а адказныя за вайну – панесці пакаранне. Аднак для беларусаў вельмі важна, каб у любых дамоўленасцях улічваліся і нашыя нацыянальныя інтарэсы. Таму падчас Генасамблеі мы настойвалі: расійскія войскі павінны быць выведзеныя не толькі з тэрыторыі Украіны, але і Беларусі – гэтаксама, як і расійская ядзерная зброя. Ваенна-палітычныя пагадненні паміж Мінскам і Масквой пасля 2020 года павінны быць ануляваныя. 
Шлях да трывалага міру павінен уключаць:📎 вызваленне беларускіх палітвязняў; 📎 правядзенне сумленных і свабодных выбараў у Беларусі пад міжнародным наглядам, 
📎 правядзенне канстытуцыйнай рэформы. 

Толькі дэмакратычна абранае кіраўніцтва Беларусі можа стаць гарантам для бяспекі Украіны, гэтаксама і як і для іншых нашых суседзяў».

Падрабязней пра Генасамблею – у відэа.

#ціханоўская #беларусь #оон #standwithbelarus

Похожие видео

Добавлено: 55 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  Святлана Ціханоўская: «Толькі дэмакратычная Беларусь забяспечыць мір у рэгіёне» - RusLar.Me