
Сяргей Салажэнцаў з Гродна займаў высокія пасады ў розных IT-кампаніях. У канцы 2021 года Салажэнцаў пераехаў у Варшаву. Там ён адкрыў ІП і ўладкаваўся ў амерыканскую кампанію тэхлідам.
Сяргей мае хобі — бальныя танцы. Нават у Польшчы ў мінулым годзе на конкурсах разам з партнёркай яны ўзялі два золата і адно срэбра.
Пасля Сяргей вярнуўся ў Беларусь. Невядома, калі дакладна гэта адбылося, але апошні раз ён ставіў рэакцыю ў Linkedin у верасні 2024 года.
Хутчэй за ўсё, прыкладна тады Салажэнцаў быў арыштаваны. Яму выставілі абвінавачванне ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці». Сяргею пагражала да 5 гадоў хіміі альбо ад 3 да 5 гадоў калоніі. Анлайн ён так і не з'явіўся — і гэта падстава мяркаваць, што яму прысудзілі тэрмін у калоніі.