
І народ Украіны, і народ Беларусі мае свае нацыянальныя інтарэсы. І зараз яны супадаюць, бо абодва нашыя народы хочуць вярнуць мірнае жыццё, пазбавіцца ад расійскай акупацыі і канчаткова перамагчы дыктатуру як з’яву. Нашыя народы зараз падтрымліваюць адно аднаго, і задача палітыкаў – дапамагчы ім у гэтым. Не раз'яднацца тады, калі гэта дапаможа толькі ворагу. Беларусы зробяць усё магчымае, каб дапамагчы Украіне. Нам не патрэбна нічога наўзамен, акрамя павагі да нашага шляху. Павагі да нашага досведу і нашага права быць самімі сабой – беларусамі».