
Папулярный французскі блогер прыгатаваў беларускую бабку. І тут пачалося. Тыктокер DriceCook вядомы тым, што гатуе стравы розных краін. Краіну ён выбірае выпадкова: кідае дроцік у мапу свету. Гэтым разам ён трапіў у Беларусь і вырашыў прыгатаваць бабку. З грудзінкай, бульбай, цыбуляй, яйкамі, мукой і сырам. Гатаваў блогер пад песню Макса Каржа.
Але абмяркоўваць пачалі не рэцэпт, а, раптам, чый Бранск. Некаторыя гледачы вырашылі, што дроцік трапіў у Расію, а не ў Беларусь. І ўсе пачалі спрачацца, ці быў калісьці Бранск або Смаленск беларускім, і як там было за часамі ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Сам тыктокер адказаў, што трапіў у Хоцімск, таму і прыгатаваў бабку. Дарэчы, беларусы падзякавалі яму за тое, што ён не стаў рабіць банальныя дранікі. І за тое, як гладка ён абстругаў бульбу – гэта ж святое! Але яго таксама і раскрытыкавалі: за бабку ў духоўцы, а не ў сапраўднай печы