
Дырэктарка цэнтра «Сокровища нации» цяпер тэрмінова просіць бацькоў дапамагчы падняць рэйтынг. Але пакуль наведвальнікі ратаваць рэпутацыю «Сокровища нации» не спяшаюцца.Два чалавекі напісалі негатыўныя каментарыі пра моўную дыскрымінацыю, а астатнія таксама паставілі па адзінцы.Дырэктарка Людміла Жук некалькі разоў спрабавала растлумачыць сітуацыю. То спачатку яна думала стварыць беларускамоўны гурток, то казала, што дазволіла б выкладчыцы вітацца з бацькамі на беларускай, але ўвесь час размаўляць — гэта быў бы ўжо перабор, кажа яна.Пасля гэтага ў цэнтр нават нібыта прыходзіла праверка і знайшла парушэнні «звязаныя з арганізацыяй адукацыйнага працэсу і бяспекай». Таксама Людміла напісала заяву ў міліцыю на тую самую беларускамоўную выкладчыцу, якая і паскардзілася на яе цэнтр у сацсетках. А вы што думаеце? Ці варта так моцна дзяўбсці прыватную ўстанову, калі ў краіне і так з гэтым вялікія складанасці?