
Падчас выступу Святлана Ціханоўская распавяла пра ролю тэхналогіяў у падзеях 2020 году ў Беларусi, а таксама звярнулася да тэхналагічных кампаніяў, прысутных у залі, з запытам на падтрымку беларускай грамадзянскай і медыя-супольнасці.
Беларуская лідарка падкрэслiла: дыктатары вучацца выкарыстоўваць тэхналогіі для пераследу палітычных апанентаў. У якасцi доказу яна распавяла пра рэпрэсіі ў Беларусі за актыўнасць у інтэрнэце, спробы Расіі і рэжыму Лукашэнкі пазбавіць людзей доступу да праўдзівай інфармацыі. Таксама Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што, нягледзячы на гэта, беларусы ўсё роўна не падтрымліваюць рэжым і не падтрымліваюць вайну супраць Украіны.
#беларусь #ціханоўская #германия