
«Я ўдзячная літоўскаму народу за тое, што ён падтрымаў нас у цяжкі час і прыняў тысячы беларусаў, якія ратуюцца ад тэрору і рэпрэсіяў.
Для нас, беларусаў, Літва – больш, чым проста сусед. І больш, чым проста прытулак. Гэта маяк надзеі і прыклад прынцыповасці і паслядоўнасці ў барацьбе за свабоду.
Мы змагаемся з адным і тым жа ворагам, імперскімі амбіцыямі Расіі, і за адну і тую ж будучыню – у рамках Еўрапейскага саюза. І падтрымка Літвы для нас вельмі важная».