«Расія цягне Беларусь за сабой у пекла». Як вайна ўплывае на беларусаў?

Просмотров: 4, 197   |   Загружено: 2 год.
icon
Святлана Ціханоўская
icon
303
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
У гэтым відэа кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Аліна Герашчанка і навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук абмяркоўваюць, як вайна ўплывае на беларусаў, што можна чакаць далей і што можна рабіць зараз.

– Амаль год ідзе вайна. Як гэта паўплывала на жыццё беларусаў?

«Зараз у грамадстве пануе пачуццё, што «магло быць яшчэ горш, а таму не так дрэнна». Але гэта не значыць, што зараз добра. Калі мы паглядзім на ўзровень дабрабыту, можна сказаць, нібыта машына часу перанесла нас у канец 2011 года. Узровень рэальных заробкаў адпавядае тым. Суседнія краіны ідуць наперад, а беларусы стаяць на месцы».

– Што будзе далей?

«Узровень дабрабыту і далей будзе прасядаць. У Расіі, якая цягне Беларусь за сабой у пекла, ВУП больш яўна пачынае прасядаць. Пагоршыліся рызыкі абменнага курсу, новыя пакеты санкцыяў за ўдзел у вайне зробяць сітуацыю яшчэ горш».

– Што рабіць беларусам зараз?

«Вельмі важна захаваць сябе, сваякоў, сваё асяроддзе. Беларусы прывыклі рабіць усё для іншых».

Больш разгорнутыя і падрабязныя адказы на важныя пытанні – у гэтым відэа.

Похожие видео

Добавлено: 55 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  «Расія цягне Беларусь за сабой у пекла». Як вайна ўплывае на беларусаў? - RusLar.Me