
📍«Нядаўна ў мяне адбыўся кароткі дыялёг.
– Калі на волю? – спыталіся ў мяне.
– А я і так вольны, у душы, – адказаў я.
Мой вольны дух лунае па-над вязьніцай і над кляновым лістом абрысаў Беларусі».
📍«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць, не патускнелі. Яны заўжды са мной, і я ахоўваю іх, як магу. Яны – як адлітыя з золата, і іх не бярэ іржа».
📍«Мала быць адукаваным і дэмакратычным, мала быць гуманным і міласэрным. Трэба ўмець бараніць свой набытак і сваю Айчыну. Недарэмна ў сярэднявеччы паняцьце Айчыны было тоесным паняцьцю свабоды».
📍«А 10 сьнежня мне хочацца паўтарыць для ўсіх: «Ня бойцеся!» Гэта тое, што сказаў у 80-я папа Ян Павал II, калі прыехаў у камуністычную Польшчу. Больш ён нічога тады не сказаў, але хапіла. Я веру, бо ведаю, што пасьля зімы наступае вясна».
Спадар Алесь, я ганаруся быць вашай сучасніцай. Мы ўсе марым пра той час, калі Беларусь будзе вольная, а вы і ўсе палітзняволеныя будуць на свабодзе».