Што ў Вашынгтоне думаюць пра Беларусь, рэжым і ядзерную пагрозу? Ціханоўская – пра візіт у ЗША

Просмотров: 27, 502   |   Загружено: 2 год.
icon
Святлана Ціханоўская
icon
1, 507
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
Святлана Ціханоўская расказвае, што дэмсілы дасягнулі падчас візіту ў ЗША.

– Падчас візіту Злучаныя Штаты аб’явілі аб запуску стратэгічнага дыялогу з дэмакратычнай Беларуссю. Гэта значыць, што ўжо напрыканцы гэтага году дэмсілы фармалізуюць супрацу з урадам ЗША. Да дыялогу запросяць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Дэмсілы выпрацуюць стратэгію беларуска-амерыканскіх адносінаў, і адновяць усе кантакты, якія былі разбураныя Лукашэнкам.

– У бліжэйшыя некалькі месяцаў ЗША прызначаць спецпасланніка для супрацы з дэмакратычнымі сіламі. Ён будзе галоўнай кантактнай асобай паміж дэмакратычнай Беларуссю і Вашынгтонам.

– ЗША не падтрымліваюць змякчэнне санкцыяў на транзіт калійных угнаенняў праз краіны ЕС, над чым актыўна працуюць лабісты рэжыму.

– Нас запэўнілі, што ЗША захаваюць памер дапамогі Беларусі ў аб’ёме 30 мільёнаў долараў. Гэтыя грошы пойдуць на падтрымку незалежных СМІ, праваабаронцаў, НДА і рэпрэсаваных.

– У Кангрэсе пачалася праца над новым законам аб дэмакратыі, суверэнітэце і правах чалавека ў Беларусі. Гэты закон дапаможа зрабіць падтрымку ЗША больш сістэмнай і паслядоўнай.

Як прайшоў візіт Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага пераходнага кабінета – глядзіце ў відэа.

Похожие видео

Добавлено: 55 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  Што ў Вашынгтоне думаюць пра Беларусь, рэжым і ядзерную пагрозу? Ціханоўская – пра візіт у ЗША - RusLar.Me