
Фільм з цыкла “Замкі Беларусі”. Ён распавядзе аб велічным Наваградскім замку, які загадкавым караблём плыве ў прышласць з XIV стагоддзя і аб якім можна сказаць шмат высокіх слоў. Сімвал Беларусі, пачатак Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, легендарны першы князь і кароль Міндоўг, фарпост на шляху крыжацкай агрэсіі, якая трывала не адно стагоддзе. Усё гэта робіць руіны замка сакральнымі для Беларусі. Руіны, бо замак быў узарваны шведамі ў 1706 годзе. Але і тое, што засталося, дзве магутныя вежы Шчытоўка і Касцельная, якія згодна дзяржаўнай праграме “Замкі Беларусі” будуць надзейна закансерваваны, даюць ўяўленне аб пакручастым шляху беларускай гісторыі.
Сценарий: Владимир Мороз
Режиссер: Евгений Сетько
Все права принадлежат Национальной киностудии "Беларусьфильм" © 2015