
Усе літары з’яўляюцца вулічнай мэбляй з дрэва і металу і маюць свой колер – у гэтым галоўная адметнасць арт-аб'ектаў. Па задумцы іх аўтара, вядомага беларускага скульптара Паўла Вайніцкага, колеравая гама для інсталяцый падбіралася так, каб паказаць культурныя, гістарычныя і ландшафтныя асаблівасці кожнага рэгіёна краіны.