«Мы здольныя яднацца, каб бараніць сваё». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў на Дзень Волі

Просмотров: 24, 771   |   Загружено: 10 мес.
icon
Святлана Ціханоўская
icon
275
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
25 сакавіка, у дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак:

«Мы вымушаны ладзіць урачыстасці ў замежжы, а не на роднай зямлі. Мы не можам святкаваць з лёгкім сэрцам, бо тысячы людзей знаходзяцца за кратамі.
Мы кажам «Дзень волі», але разумеем: сёння наша краіна апынулася у закладніках Расійскай імперыі, якая вядзе захопніцкую вайну супраць Украіны, знішчае нашу незалежнасць і нашу ідэнтычнасць. Тым не менш я ўпэўнена: у нашых з вамі сілах змяніць сітуацыю.

За ўсе гэтыя гады мы пачалі цаніць нашу, беларускую, салідарнасць. Асэнсавалі, што шлях да свабоды не бывае хуткім і лёгкім. Мы атрымалі унікальны – хоць і балючы – гістарычны вопыт. І сёння імкнемся яго скарыстаць, каб зноў стаць вольнымі.

Я ўпэўнена: прыйдзе час, калі і мы з вамі здолеем пабудаваць краіну, пра якую марым. Хтосьці скажа, што я вяду размову пра нейкую далёкую будучыню. І калі гэта спраўдзіцца – і ці спраўдзіцца ўвогуле – невядома. Але пакуль мы разам і не апускаем рук, мы крочым да сваей перамогі.

З Днём волі! Жыве Беларусь!»

Похожие видео

Добавлено: 55 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  «Мы здольныя яднацца, каб бараніць сваё». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў на Дзень Волі - RusLar.Me