Святлана Ціханоўская – беларусам: «Пакуль жыве наша мова, будзе жыць і нашая нацыя»

Просмотров: 4, 536   |   Загружено: 11 мес.
icon
Святлана Ціханоўская
icon
499
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
21 лютага, у Дзень роднай мовы, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў:

«Яшчэ тры гады таму я сама не вельмі ўпэўнена пачувалася, калі размаўляла на беларускай мове. Вы, дарагія мае, натхнялі мяне, дапамагалі, матывавалі.

Цяпер і мая дачка Агнія вывучае новыя словы, спрабуе размаўляць па-беларуску і нават чытае пакрысе. Ёй вельмі падабаюцца рыфмаванкі Юрыя Несцярэнкі з кніжкі «Неверагодны свет», вершыкі Андрэя Скурко, а таксама гісторыі з «Ашуканак» Яны Вольскай.

Беларуская мова – гэта наш унікальны пароль, які ведаем толькі мы з вамі. Захоўвайце родную мову, аберагайце, перадавайце дзецям. Бо пакуль жыве наша мова, будзе жыць і нашая нацыя».

Похожие видео

Добавлено: 55 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  Святлана Ціханоўская – беларусам: «Пакуль жыве наша мова, будзе жыць і нашая нацыя» - RusLar.Me