Дакрануцца да неба...

Просмотров: 24   |   Загружено: 8 год.
icon
Alexander Nehaichik
icon
4
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
Прапанаваныя першапачаткова «40 км з гакам» так нікога і не спынілі ранняй раніцай 27 траўня. Група аматараў здаровага актыўнага, і, галоўнае,- пазнавальнага адпачынку сабралася, на дзіва, роўна ў прызначаныя дзевяць гадзін раніцы.
Кароткі інструктаж ад нашага гіда Рамана па правілах бяспекі і паводзінаў на дарогах. Хуткая праверка ровараў і экіпіроўкі удзельнікаў, малодшай з якіх нядаўна споўнілася усяго 8 гадоў, - і шэраг раварыстаў непрыкметна выцягнуўся ўздоўж Лагойскага тракту на сустрэчу да першага аб'екта –Музея Авіяцыйнай тэхнiкi ў Баравой.
Нам вельмі пашанцавала тут! Для нас зрабілі асобную экскурсію з магчымасцю зазірнуць у большасць прадастаўленых баявых і грамадзянскіх самалётаў і верталётаў. А чаго толькі вартая магчымасць пасядзець за штурвалам легендарнага МiГ-24, якому да гэтага часу няма роўных! І гэта мара не толькі хлапчукоў...
Мясцовы знаўца авіяцыі і прадастаўленых экспанатаў Аляксандр з захапленнем распавядаў аб кожнай машыне, аб іх канструктарах, пілотах, тэхніках... Пра тых людзей, многія з якіх прыязджалі ў музей і перадавалі часцінку сваёй любові да неба ўсім тым, хто вырашыў дакрануцца да нашай вялікай гісторыі і спадчыны.
Усё, што прадастаўлена ў музеі сапраўды унікальна: вось сапраўдны скафандар першага беларускага лётчыка-касманаўта Пятра Клімука, а вось і дзіўны Кальцалёт, які быў прыдуманы і зроблены нашым Баранавіцкім умельцам Нарушэвiчам.
Маскоўскі ЦАГI, вывучыўшы прадастаўленую дакументацыю на незвычайнае паветранае судна, даў свой вердыкт – можна не выпрабоўваць на аэрадынаміку, ўсё-роўна ніколі не ўзляціць!? Але на злосць кабінетнай «вучонай молі» самалёт з авальным крылом А. А. Нарушэвiча не толькі узляцеў, але і паказаў выдатныя аэрадынамічныя характарыстыкі і вельмі нядрэнна паводзіў сябе ў палёце...
Са словамі падзякі ў адрас арганізатараў аэра-касмічнага музея мы пакідалі гэта цікавае месца... нас чакалі Раўбічы!
Некалькі праколаў колаў і невялікіх удалых падзенняў і тут не змаглі спыніць аматараў актыўнага веласіпеднага адпачынку. Раубiцкi Музей традыцыйнага мастацтва гасцінна расчыніў свае дзверы. У адрэстаўраваным старым касцёле 17-га стагоддзя беражліва выстаўлены экспанаты, зробленыя нашымі ганчарамі, майстрамі пляцення з саломкі, разьбярамі па дрэве і беларускімі ткачыхамі.
А паглядзець там ёсць што. Чаго толькі вартыя царская залатая брама, выкананыя з саломкі майстрамі канца дзевятнаццатага стагоддзя! Гэта практычна адзіныя ў свеце саламяныя алтарныя вароты ў поўны рост чалавека, да таго ж цалкам ў спраўным стане. Або так званая Беларуская рэзь, вядомая па разьбе Навадзевiцага манастыра. Ці тканыя посцілкі, або святочныя касцюмы жаніха і нявесты з розных куткоў Беларусі... А ганчарныя вырабы - калекцыі жбаноў, гаршчкоў, місак і плошак навявалі салодкае пачуццё настальгіі і вярталі ў мінулае, у дзяцінства... Адным словам - трэба бачыць!

Усяго ж было пройдзена больш за 38 км па велаэкскурсiйным маршруце.

Жадаем выказаць падзяку за прадстаўленую магчымасць дакрануцца да неба і адчуць пачуцці дачынення да сваёй зямлі, да сваёй спадчыны прафкаму прадпрыемства, Менскому велашпацыру і асабіста нашаму велагiду Раману Абрамчуку!
Велаэкскурсiя Мiнск-Баравая-Раубiчы-Барауляны-Miнск, 27.05.2017

Похожие видео

Добавлено: 56 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  Дакрануцца да неба... - RusLar.Me