Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч -- верш "Заяц варыць піва" покладеный на музыку. 3:46

Просмотров: 1, 134   |   Загружено: 8 год.
icon
VedavratOrg—ШколаВедаврата—ТантраДжйотиш
icon
39
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
*** Володимир Семенович Короткевич
верш "Заєць варить пиво".

Туман плыве з нізіны сівы
Над нівай голай і пустой.
"Глядзіце, заяц варыць піва", -
Жартуюць людзі між сабой.
А я відушчым бачу зрокам,
Як ён прысеў каля агню,
Трыгубы, шэры, касавокі,
І піва варыць з ячмяню.
Яліна іскрамі страляе,
А ён прыладзіў кацялок
І трэскай варыва мяшае,
Каштуе, сплёўвае набок.
І піва заяц варыць густа,
А на закуску - бурачок,
Трава, заечая капуста,
Галін асінавых пучок.
З зайчыхай вып'юць па маленькай
І дзеткам трошкі паднясуць,
Пужлівым галаском таненькім
"Цвіцела морква" завядуць.
Пабачыш - не гані з абсады,
Дай хоць на гэты дзень спакой,
Павінна ж быць і ў зайца радасць
Перад халоднаю зімой.

Упершыню выдано — «Полымя» 1956 № 3.
Аўтограф — у лісце да Ю.К.Гальперына, сябра У.С.Караткевіча, 07.10.1955.

***

Уладзімер Сямёнавіч Караткевіч (26 лістапада 1930, Ворша, Віцебская вобласьць - 25 ліпеня 1984, Менск) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, клясык беларускае літаратуры. Яскрава постац у беларускае літаратуры 20 стагодзьдзя. Першы зьвярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

Творчасьць Караткевіча адрозьніваецца рамантычнай скіраванасьцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным патасам і гуманістычным гучаньнем. Пісьменьнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філязофскім зьместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак Альшанскі», эсэ «Зямля пад белымі крыламі».

Продкі Караткевіча былі шляхоцкага саслоўя й паходзілі зь беларускага Падняпроўя, з Рагачова, Мсьціслава, Магілёва й іншых гарадоў. Сваяк пісьменьніка Тамаш Грыневіч браў удзел у паўстаньні 1863-1864. Паўстанцы пад яго камандаваньнем былі разьбітыя, а яго самога расстралялі ў Рагачове. Гэтую гісторыю Караткевіч апісаў у эпілёгу аповесьці «Перадгісторыя», і ў пралёгу раману «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі»).

Нарадзіўся 26 лістапада 1930 ў Воршы ў сям’і інтэлігентаў. Бацька — Сямён Цімафеевіч (1887-1959) падлеткам сам зарабляў сабе на жыцьцё, працаваў у казначэйстве, працаваў інспэктарам ў Аршанскім аддзеле. Маці — Надзея Васілеўна (1893-1977), з роду Грынкевічаў, заканчила гімназію ў Магілёве, пасьля выхаду замуж занялася хатняй гаспадаркай. Маці ведала літаратуру. У сям’і было трое дзяцей, брат Валера (1918) загінуў у 1941.

У дзіцячыя гады сваяцкае асяродзьдзе шмат у чым узьдзейнічала на Ўладзімера. Вялікі ўплыў аказаў дзед Васіль Юльлянавіч Грынкевіч (1861-1945), чалавек з багатым жыцьцёвым досьведам, губэрнский казначэй; быў дасьціпным апавядальнікам, ад якога ўнук пачуў шмат казак і народных паданьняў, любоў да прыроды. Дзед - прататып Данілы Загорскага-Вежы ў рамане «Каласы пад сярпом тваім». Ад дзеда Ўладзімер пачуў «Маці Ветру» пра падзеі Крычаўскага паўстаньня 1743-1744. Расповеды дзеда сталі крыніцай для будучых твораў.

Уладзімер навучыўся чытаць у 3 гады. Любіў слухаць казкі й гісторыі, імкнуўся дадумваць разьвіцьцё сюжэтаў, цікавіўся гісторыяй Беларусі. У дзіцячыя гады разнастайнасьць талентаў выявілася й у схільнасьці да маляваньня, якая захавалася на ўсё жыцьцё. Меў абсалютны слых, займаўся ў музычнай школе. Моцна любіў прыроду; у дзяцінстве адной зь ягоных любімых кніг - А.Брэм «Жыцьцё жывёлаў». У доме Караткевічаў было шмат кніг — і дзядулі, і кнігі бацькоў, і ягоныя. У 6 гадоў ім былі напісаныя першыя вершы, пісав апавяданьні, якія сам ілюстраваў. Вчився у музычной школі.

У 1949 годзе Караткевіч паступіў філялягічнага факультэту Кіеўскага ўнівэрсытэту імя Т.Шаўчэнкі, ў 1954 скончыў асьпірантуру, був найбольш здольныв студэнтам, вывчав творы клясыкаў літаратуры, украінскіх, польскіх, беларускіх аўтараў. Цікавіўся літаратурай й гісторыяй, у першую чаргу Беларусі, выданьнямі про нацыянальнаму паўстаньню 1863-1864.

У Кіеве Караткевіч складав вершы на беларускай мове, пісав па-ўкраінску й па-польску, грунтоўна распрацавав літаратуразнаўчі тэмы, творчасьць Багдановіча й іншых. Створів аповесьц «Дзікае паляваньне караля Стаха».

У 1951 надрукаваны вершы «Тут будзе канал» і «Якубу Коласу». Пад уражаньнем паездкі ў родныя мясьціны Янкі Купалы напісав нарыс «Вязынка» й даслаў жонцы Купалы - Ўладзіславе Францаўне. Накіраваў казкі, вершы й апавяданьні для ацэнкі Коласу.

Аднакурсьнік і сябр Караткевіча Флярыян Няўважны казаў, што Ўладзімер быў душой кампаніі, і студэнты ставіліся з павагай да ягонай мужнасьці й прынцыповасьці. Пра студэнцкія гады, і пра Ўкраіну, якую Караткевіч вельмі любіў, напісаў у аповесьцяі «У сьнягах драмае вясна», ў эсэ «Абраная», эсэ пра Шаўчэнку «І будуць людзі на зямлі», пра Лесю Ўкраінку «Saxifraga», у нарысе пра Кіеў «Мой се градок!» (1957-1982).

Ягоная дыплёмная праца на тэму «Казка - Легенда - Паданьне» дзякуючы намаганьням акадэміка Бялецкага й выкладчыка Назароўскага атрымала вышэйшую адзнаку. 1955 здаў экзамэны кандыдата наук й прыступіў да дысэртацыі пра паўстаньне 1863 году.

Похожие видео

Добавлено: 56 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч -- верш 'Заяц варыць піва' покладеный на музыку. 3:46 - RusLar.Me