Святлана Ціханоўская адкрыла другі дзень Канферэнцыі «Новая Беларусь 2024», дзе будуць абмяркоўваюцца шляхі падтрымкі палітвязняў, узмацненне міжнароднай падтрымкі Беларусі, а таксама ініцыятывы па дапамозе рэпрэсаваным беларусам. Беларуская лідарка заклікала да адзінства і актыўных дзеянняў, каб працягваць барацьбу за свабоду і дэмакратыю. Асаблівую ўвагу яна надала падтрымцы палітвязняў і іх сем'яў, а таксама міжнароднаму супрацоўніцтву ў гэтай справе.