Васямнаццаты выпуск праекта для дзяцей «А вы знаете, что?..» пазнаёміць вас з энцыклапедыяй «Святы Беларусі» пад рэдакцыяй Лозка Алеся Юр’евіча, выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя Петруся Броўкі».
З даўніх часоў людзі шчыра святкавалі, адзначалі найбольш значныя для іх даты. Вельмі любілі нашы продкі адзначаць Купалле, Каляды, Гуканне вясны, Радаўніцу і іншыя святы. Падчас іх не працавалі, праводзілі пэўныя абрады. З прыходам хрысціянства да народных, язычніцкіх свят далучыліся царкоўныя ў гонар Ісуса Хрыста і Божай Маці.
У энцыклапедыі «Святы Беларусі» распавядаецца пра гісторыю паходжання і сутнасць асобных народных, рэлігійных, дзяржаўных свят і святочных дзён, якія адзначаюцца беларусамі.
Энцыклапедыя ў цвёрдай вокладцы, маляўнічыя ілюстрацыі, даступны для разумення тэкст, разлічана на дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.
Жадаем прыемнага прагляду!