
Заўтра Дзень Волі. 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка – першая нацыянальная дзяржава, у якой быў бела-чырвона-белы сцяг, герб “Пагоня” і вокліч «Жыве Беларусь». Але, каб святкаваць гэты дзень далей – нам з вамі яшчэ трэба прайсці няпросты, пакручасты шлях, і мы пройдзем яго разам.
Нам трэба:
• Дабіцца вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі праз Антываенны Рух.
• Пазбавіцца ад дыктатуры і вызваліць палітзняволеных.
• Абраць на сумленных выбарах новую дэмакратычную ўладу.
• І пераканацца, што яна будзе пераабраная ў законныя тэрміны.
І вось тады мы сустрэнем сапраўдны Дзень Волі і зробім яго нацыянальным святам сваёй незалежнасці».