
Фільм з цыкла “Замкі Беларусі”. Нясвіжскі палац, як і ў цэлым горад Нясвіж – гэта скарбніца беларускай гісторыі, гэта род Радзівілаў, якіх называлі некаранаванымі каралямі Рэчы Паспалітай. Сёння выдатна адрэстаўраваны замак жыве насычаным культурным жыццём, колькасць наведвальнікаў перавышае разліковую ўдвая. Гэта сведчыць аб цікавасці як жыхароў Беларусі, так і замежных турыстаў, да гісторыі нашай краіны. Драматургічным стрыжнем фільма з’яўляюцца ўспаміны Марыі Дароты дэ Кастэлян Радзівіл, дзякуючы якой мы маем замак у такім выглядзе, які ёсць сёння.
Сценарий, режиссер: Игорь Чищеня
Все права принадлежат Национальной киностудии "Беларусьфильм" ©2015 г.