
«У мяне было 2 сустрэчы з прэзідэнтам Байдэнам і адна тэлефонная размова. На сустрэчах, перш за ўсё, ён запытваў пра людзей, якія зараз у турмах. Пра тое, як мы змагаемся і што нам патрэбна. Вельмі важна было пачуць словы, што ЗША будуць прынцыпова прытрымлівацца пазіцыі дапамогі дэмакратычнаму руху Беларусі.
Цікава было наконт тэлефоннага званка: памятаю, што ён патэлефанаваў мне ўжо са свайго самалёту. Гэта вельмі незвычайна, што прэзідэнт тэлефануе з самалёту».