Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык віншуюць беларусак з Днём маці

Просмотров: 437, 911   |   Загружено: 2 год.
icon
Святлана Ціханоўская
icon
871
icon
Скачать
iconПодробнее о видео
Дарагія беларускія жанчыны, паважаныя маці і бабулі! Нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык віншуюць вас са святам – Днём маці. Любоў да дзіцяці – не толькі пачуццё, гэта вялікая адказнасць. Быць маці – гэта знаходзіць сілы ўсміхнуцца дзецям нават калі хочацца крычаць ад неўцешнасці і стомы.

Толькі мы, жанчыны, ведаем, якую вялікую працу робім штодня – і якую вялікую адказнасць нясем. Адказнасць перад дзяцьмі за будучыню, якую мы для іх пабудуем, і перад будучыняй – за тых людзей, якіх мы правядзем у свет. Нават у змрочныя часы вы здольваеце выхоўваць годных, сумленных дзяцей. Дзякуй вам за гэтую працу.

З Днём маці!

Похожие видео

Добавлено: 55 год.
Добавил:
  © 2019-2021
  Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык віншуюць беларусак з Днём маці - RusLar.Me