
«Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю. Гэта Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Палітвязні былі ў Беларусі заўжды. Але тое, што адбываецца цяпер, — гэта маштабная трагедыя. Сёння за кратамі больш за тысячу чалавек — журналісты і настаўнікі, медыкі і інжынеры, студэнты і пенсіянеры. Аб'ядноўвае іх толькі адно — яны не згодныя жыць у хлусні і гвалце. Не ўсе дзеянні магчымыя цяпер унутры краіны. Але кожный крок – важны, кожнае пісьмо можа стаць чыёйсці надзеяй. Няхай нашая салідарнасць працягвае расці і пашырацца. Няхай ніводзін палітвязень не застанецца самотным».