Святлана Ціханоўская да Дня салідарнасці з Беларуссю
- Видео
- О видео
- Скачать
- Поделиться
Святлана Ціханоўская да Дня салідарнасці з Беларуссю
18, 264 | 5 мес. назад | 488 - 0
«Чатыры гады таму адбыліся падзеі, якія памянялі нашую краіну, і памянялі нас з вамі. Я памятаю тую неймаверную энергетыку на плошчах. Мы ўсе верылі ў хуткія перамены. Нам здавалася, што вось-вось, дыктатура рухне, і мы зможам пабудаваць краіну, пра якую так доўга марылі і за якую змагаліся.
Я чула такую думку, што ў беларусаў маўчанне – не значыць згода. Гэта значыць, мы затаіліся, мы рыхтуемся да новага моманту, а ён абавязкова будзе.
Беларусам унутры краіны я хачу падзякаваць за вашую смеласць і за вашую цярплівасць. Я не прашу вас рызыкаваць: не той момант. Цяпер той час, калі трэба зберагчы сябе. Таксама хачу звярнуцца да беларусаў за мяжой. Пакуль унутры краіны немагчымыя актыўныя дзеянні, нам з вамі трэба развіваць усё вонкі. Вельмі важна развіваць нашую беларускую супольнасць.
Давайце зробім усё магчымае, каб гэты мур рухнуў, як і ўся гэта бесчалавечная сістэма. А для гэтага – трэба працаваць з саюзнікамі. Умацоўваць сувязі паміж сабой. Натхняць і натхняцца. Памятаць, што самае галоўнае – гэта людзі. Гэта мы з вамі. Давайце клапаціцца і падтрымліваць адно аднаго. Разам мы ўсё адолеем і абавязкова завяршым тое, што пачалі ў 2020-м».
Цалкам зварот глядзіце ў відэа.
Чтобы скачать видео "Святлана Ціханоўская да Дня салідарнасці з Беларуссю" передвинте ползунок вправо
- Комментарии
Комментарии ФБ