Ціханоўская – беларусам: «Кожнае вашае слова і дзеянне – мае значэнне і набліжае нас да перамогі»
- Видео
- О видео
- Скачать
- Поделиться
Ціханоўская – беларусам: «Кожнае вашае слова і дзеянне – мае значэнне і набліжае нас да перамогі»
19, 999 | 1 год. назад | 506 - 0
Беларуская лідарка прапанавала беларусам 5 спосабаў, як тут і зараз рэагаваць так званы «Адзіны дзень галасавання». Яна таксама падкрэсліла, што ні беларусы, ні міжнародная супольнасць вынікі гэтых БЕЗВЫБАРАЎ не прызнаюць.
Святлана Ціханоўская: «Я заклікаю вас выказаць нязгоду з выбарчым фарсам – хаця я разумею, што ва ўмовах тэрору бяспечных спосабаў амаль не засталося. Але вось тое, што кожны з вас можа рабіць ужо зараз:
1️⃣ Пазбягайце ўдзелу ў любых рэжымных мерапрыемствах.
2️⃣ Выкарыстоўвайце незалежныя медыя для атрымання праўдзівай інфармацыі. Пры гэтым выкарыстоўвайце VPN і прыбірайце лічбавыя сляды.
3️⃣ Не дазваляйце рэжыму падмануць сябе, вашых блізкіх і сяброў. Тлумачце, чаму тое, што абвясціў Лукашэнка – гэта БЕЗВЫБАРЫ.
4️⃣ Збірайце доказы злачынстваў рэжыму і яго памагатых. Яны павінны ведаць, што панясуць адказнасць за свае дзеянні.
5️⃣ Выкарыстоўвайце сродкі творчага самавыражэння: музыку, кіно, мастацтва, сатыру і іронію. Нават размова на беларускай мове можа быць спосабам выражэння нязгоды».
Чтобы скачать видео "Ціханоўская – беларусам: «Кожнае вашае слова і дзеянне – мае значэнне і набліжае нас да перамогі»" передвинте ползунок вправо
- Комментарии
Комментарии ФБ