Святлана Ціханоўская: «Дэмакратычныя сілы павінны гаварыць адным голасам»

  • Видео
  • О видео
  • Скачать
  • Поделиться

Святлана Ціханоўская: «Дэмакратычныя сілы павінны гаварыць адным голасам»

Беларуская лідарка падчас выступу ў Каардынацыйнай Радзе акрэсліла 7 прыярытэтаў працы дэмакратычных сілаў на бліжэйшы час: 1) Візуалізацыя новай Беларусі. Мы ўжо прадставілі праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, які фіксуе асноўныя падыходы да аднаўлення справядлівасці. Таксама ў нас ужо гатовы праект Канцэпцыі пераходнага перыяду. У бліжэйшыя тыдні мы яго вынесем на абмеркаванне і правядзем адкрытыя слуханні ў Каардынацыйнай радзе. 2) Падтрымка рэпрэсаваных. Збор сродкаў для іх падтрымкі павінен весціся пастаянна. Мы працуем над тым, каб стварыць міжнародны фонд дапамогі рэпрэсаваным, і разлічваем на дапамогу беларускага бізнесу за мяжой. 3) Прыцягненне вінаватых да адказнасці. Мы як ніколі блізкія да таго, што будзе выдадзены ордар на арышт Лукашэнкі за выкраданне ўкраінскіх дзяцей. Каласальную працу зрабіў Павел Латушка і ўся каманда НАУ. Мы будзем дабівацца адкрыцця справаў па ўніверсальнай юрысдыкцыі, у Міжнародным крымінальным судзе і Міжнародным судзе ААН. 4) Дапамога беларусам у выгнанні. Мы дабіваемся, каб пратэрмінаваныя пашпарты прызнавалі за сапраўдныя, выдавалі больш працяглыя віды на жыхарства і не ўводзілі візавыя і іншыя баны. І вядома, рыхтуем да выдачы новы беларускі пашпарт. Пашпарт павінен атрымаць рэальнае міжнароднае прызнанне. 5) Умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Трэба папулярызаваць беларускую мову, ствараць больш беларускага анлайн-кантэнту. Адкрываць беларускія школы за мяжой і запускаць праекты дыстанцыйнай адукацыі для тых, хто ў Беларусі. 6) Інфармацыйна-асветніцкая праца. Неабходна супрацьдзейнічаць прапагандзе – ствараць каналы для распаўсюду праўдзівай інфармацыі. Наладжваць супрацу з незалежнымі медыямі і блогерамі. 7) Абарона незалежнасці Беларусі. Мы будзем дабівацца вываду расійскіх войскаў і ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Створым міжнародную кааліцыю ў абарону беларускай незалежнасці. І ўжо працуем над тым, каб арганізаваць слуханні па сітуацыі ў нашай краіне ў Радзе бяспекі ААН.
19, 091   |   1 год. назад  |   694 - 0
 

Святлана Ціханоўская: «Дэмакратычныя сілы павінны гаварыць адным голасам»

Скачайте изображение (превью) выбрав качество


320x180 480x360 640x480 1280x720

Беларуская лідарка падчас выступу ў Каардынацыйнай Радзе акрэсліла 7 прыярытэтаў працы дэмакратычных сілаў на бліжэйшы час:

1) Візуалізацыя новай Беларусі.

Мы ўжо прадставілі праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, які фіксуе асноўныя падыходы да аднаўлення справядлівасці. Таксама ў нас ужо гатовы праект Канцэпцыі пераходнага перыяду. У бліжэйшыя тыдні мы яго вынесем на абмеркаванне і правядзем адкрытыя слуханні ў Каардынацыйнай радзе.

2) Падтрымка рэпрэсаваных.

Збор сродкаў для іх падтрымкі павінен весціся пастаянна. Мы працуем над тым, каб стварыць міжнародны фонд дапамогі рэпрэсаваным, і разлічваем на дапамогу беларускага бізнесу за мяжой.

3) Прыцягненне вінаватых да адказнасці.

Мы як ніколі блізкія да таго, што будзе выдадзены ордар на арышт Лукашэнкі за выкраданне ўкраінскіх дзяцей. Каласальную працу зрабіў Павел Латушка і ўся каманда НАУ. Мы будзем дабівацца адкрыцця справаў па ўніверсальнай юрысдыкцыі, у Міжнародным крымінальным судзе і Міжнародным судзе ААН.

4) Дапамога беларусам у выгнанні.

Мы дабіваемся, каб пратэрмінаваныя пашпарты прызнавалі за сапраўдныя, выдавалі больш працяглыя віды на жыхарства і не ўводзілі візавыя і іншыя баны. І вядома, рыхтуем да выдачы новы беларускі пашпарт. Пашпарт павінен атрымаць рэальнае міжнароднае прызнанне.

5) Умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.

Трэба папулярызаваць беларускую мову, ствараць больш беларускага анлайн-кантэнту. Адкрываць беларускія школы за мяжой і запускаць праекты дыстанцыйнай адукацыі для тых, хто ў Беларусі.

6) Інфармацыйна-асветніцкая праца.

Неабходна супрацьдзейнічаць прапагандзе – ствараць каналы для распаўсюду праўдзівай інфармацыі. Наладжваць супрацу з незалежнымі медыямі і блогерамі.

7) Абарона незалежнасці Беларусі.

Мы будзем дабівацца вываду расійскіх войскаў і ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Створым міжнародную кааліцыю ў абарону беларускай незалежнасці. І ўжо працуем над тым, каб арганізаваць слуханні па сітуацыі ў нашай краіне ў Радзе бяспекі ААН.


Святлана Ціханоўская: «Дэмакратычныя сілы павінны гаварыць адным голасам»

Чтобы скачать видео "Святлана Ціханоўская: «Дэмакратычныя сілы павінны гаварыць адным голасам»" передвинте ползунок вправо



Покажите вашим друзьям, добавьте в соцсети

Ссылка на страницу с видео:

 

Ссылка HTML на страницу с видео:

 

Код для вставки плеера:


  • Комментарии

Комментарии ФБ


Уважаемые друзья!

Источником всего видеоконтента, в том числе проигрывающегося на страницах ресурса ruslar.me, является сторонний видео ресурс, а именно общедоступный видеохостинг YouTube.com, предоставляющий открытый доступ к своему видеоконтенту (используя открытую и общедоступную технологию video API3 youtube.com)!

Проблемы с авторскими правами

Если вам принадлежат авторские права на данное видео, которое было загружено без вашего согласия на YouTube.com, перейдите на страницу этого видео сайта YouTube.com , нажмите на ссылку под проигрывателем Ещё -> "Пожаловаться" -> "Нарушение моих прав" и в выпадающем меню, выбирите, что именно нарушается и нажмите кнопку "Отправить".



Неприемлемый контент

Чтобы сообщить о неприемлемом видео, перейдите на YouTube, нажмите на ссылку под проигрывателем Ещё -> "Пожаловаться" и выберите в "Сообщить о нарушении" что именно вас не устраивает в этом видео. Подробнее о наших правилах читайте в Условиях использования.