Трыбунал для Лукашэнкі, візы для беларусаў, офіс у Кіеве. Кавалеўскі – са справаздачай з Вашынгтону
- Видео
- О видео
- Скачать
- Поделиться
Трыбунал для Лукашэнкі, візы для беларусаў, офіс у Кіеве. Кавалеўскі – са справаздачай з Вашынгтону
6, 961 | 3 год. назад | 754 - 0
У канцы красавіка Святлана Ціханоўская прыляцела ў Вашынгтон, дзе сустрэлася з дзяржсакратаром, спікеркай і іншымі палітыкамі, каб узняць пытанні адказнасці рэжыма за ўцягванне Беларусі ў вайну, блакаванне яго актываў і дапамогі грамадзянскай супольнасці.
Валер Кавалеўскі разам са стваральнікам канала «Беларускі Гаюн» Антонам Матолькай і супрацоўнікамі аналітычнага цэнтру iSANS Уладам Кобецам, Сержам Харытонавым адправіліся ў Вашынгтон, каб перавесці гэтыя сустрэчы на працоўны ўзровень. У гэтым візіце больш часу на дэталёвую распрацоўку самых прынцыпіяльных пытанняў для беларусаў:
– як прыцягнуць Лукашэнку да трыбуналу за яго злачынствы супраць беларусаў і за тое, што ён уцягнуў Беларусь у вайну супраць Украіны;
– як дамагчыся, каб санкцыі не шкодзілі сумленным беларусам і бізнесам, але зачынялі шчыліны, праз якія іх абыходзіць рэжым;
– як наладзіць выдачу візаў для беларусаў;
У ЗША падтрымліваюць адкрыццё прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве. У хуткім часе Кавалеўскі зноў паедзе ва Украіну для працы над ім.
Чтобы скачать видео "Трыбунал для Лукашэнкі, візы для беларусаў, офіс у Кіеве. Кавалеўскі – са справаздачай з Вашынгтону" передвинте ползунок вправо
- Комментарии
Комментарии ФБ